Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
16 жніўня 2021, 15:16

Дзяніс Грачыха прызнаны лепшым іграком ліпеня, Арцём Чалядзінскі - лепшы трэнер

16 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяніс Грачыха прызнаны лепшым іграком футбольнага чэмпіянату Беларусі ў ліпені. Такі вынік традыцыйнага апытання асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола", у якім удзельнічаюць журналісты вядучых беларускіх СМІ, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У другім летнім месяцы 22-гадовы паўабаронца брэсцкага "Руха" правёў тры матчы, забіўшы ў іх два мячы. Усяго ў цяперашнім першынстве Дзяніс Грачыха забіў чатыры галы. Па выніках галасавання ён набраў 22 ачкі з 36 магчымых. У барацьбе за званне лепшага іграка ліпеня яго канкурэнтамі былі Андрэй Бацула ("Дынама", Мінск), Руслан Лісаковіч ("Іслач", Мінскі раён) і Раман Пасевіч ("Смаргонь").

Лепшым трэнерам ліпеня стаў 43-гадовы настаўнік мінскага "Дынама" Арцём Чалядзінскі. Яго падапечныя атрымалі вікторыі ва ўсіх трох праведзеных матчах з агульным лікам 9:2. Футбалісты сталічнага "Дынама" цяпер маюць 39 ачкоў і займаюць трэцяе месца следам за салігорскім "Шахцёрам" (44 ачкі) і барысаўскім БАТЭ (43). Трэнер дынамаўскай дружыны пры галасаванні атрымаў 34 балы з 36 магчымых, апярэдзіўшы сваіх калег Сяргея Кавальчука ("Дынама", Брэст), Кірыла Альшэўскага ("Рух") і Арцёма Радзькова ("Іслач", Мінскі раён).-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі