Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
16 лютага 2021, 19:36

Дзінара Алімбекава заняла 9-е месца ў заліку індывідуальных гонак Кубка свету па біятлоне

16 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская біятланістка Дзінара Алімбекава заняла дзявятае месца ў заліку індывідуальных гонак Кубка свету па біятлоне, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Алімпійская чэмпіёнка Пхёнчхана - 2018 у эстафеце набрала 68 ачкоў. Што датычыцца астатніх беларускіх спартсменак, то Алена Кручынкіна 29-я (40 ачкоў), Ірына Крыўко 45-я (18), Ганна Сола 57-я (9). Малы хрустальны глобус, які ўручаецца пераможцам у гэтай біятлоннай дысцыпліне, атрымаюць адразу дзве спартсменкі: аўстрыйка Ліза Тэрэза Хаўзер і італьянка Даратэя Вірэр набралі па 103 ачкі. Замкнула тройку наймацнейшых шведская страляючая лыжніца Ханна Эберг. На рахунку скандынаўскай спартсменкі 90 пунктаў.

Апошняя, трэцяя, у сезоне індывідуальная гонка прайшла сёння на чэмпіянаце свету ў славенскай Паклюцы, які таксама ўваходзіць у залік планетарнага Кубка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі