Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
14 сакавіка 2022, 12:56

Дзінара Алімбекава выйграла гонку праследавання на Кубку СБР

14 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска Дзінара Алімбекава стала пераможцай гонкі праследавання на Кубку Саюза біятланістаў Расіі, які праходзіць ва Уфе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

На фінішы Дзінара, якая дапусціла па промаху на першым і трэцім агнявых рубяжах, апярэдзіла бліжэйшую з канкурэнтак больш як на мінуту. Сярэбраны медаль пасьюту заваявала пераможца спрынту Ірына Казакевіч, трэцяе месца заняла яшчэ адна расіянка Крысціна Разцова. Беларуска Ірына Лешчанка доўгі час ішла ў лідзіруючай тройцы, але ў выніку фінішавала чацвёртай.

У жаночай гонцы праследавання прынялі ўдзел яшчэ тры беларускія спартсменкі: Юлія Кавалеўская заняла 17-е месца, Адэліна Сабітава стала 24-й, Дар'я Кудаева - 34-я.

Кубак Саюза біятланістаў Расіі завершыцца 16 сакавіка двума мега-мас-стартамі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі