Сцяг Серада, 17 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
08 ліпеня 2020, 19:00

Джасурбек Яхшыбоеў перайшоў у ФК "Шахцёр"

8 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адзін з лепшых бамбардзіраў футбольнага чэмпіянату Беларусі Джасурбек Яхшыбоеў перайшоў са сталічнага "Энергетыка-БДУ" ў салігорскі "Шахцёр", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У першым крузе 30-га беларускага першынства 23-гадовы ўзбекскі форвард быў адным з лідараў "студэнтаў", забіўшы ў 13 праведзеных гульнях дзевяць мячоў. Столькі ж у актыве Віталя Лісаковіча, які цяпер будзе партнёрам Джасурбека Яхшыбоева ў атакуючай лініі "Шахцёра".

Таксама склад "Энергетыка-БДУ" пакінулі ліберыйскі паўабаронца Давід Тве і беларускі абаронца Павел Шорац, які перайшоў на правах арэнды ў клуб першай лігі нацыянальнага чэмпіянату "Ліду". Навабранцам "Энергетыка-БДУ" стаў 27-гадовы расійскі паўабаронца Міхаіл Башылаў, які пачынаў цяперашні чэмпіянат у бабруйскай "Белшыне", а да гэтага тры сезоны гуляў за "Гарадзею". Раней ён выступаў у складзе расійскіх "Томі", "Цюмені", "Іртыша" і літоўскага "Уценіса".

У гродзенскім "Нёмане" будзе гуляць івуарыйскі паўабаронца Жан Марэль По, які пачынаў гэты сезон у "Смалявічах".

Жодзінскае "Тарпеда-БелАЗ" папоўнілі 21-гадовы ўкраінскі абаронца Эрнэст Астахаў з ФК "Крэмень" і 22-гадовы бразільскі форвард Матэус Марэш, які гуляў у складзе латвійскага чэмпіёна "Рыгі".

Экс-капітан "Гарадзеі" Кірыл Паўлючак цяпер будзе выступаць у мазырскай "Славіі".

Матчы 17-га тура чэмпіянату Беларусі пройдуць 10-12 ліпеня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі