Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
05 кастрычніка 2021, 10:10

Дзевяць футбалістаў не змогуць згуляць за зборную Беларусі ў бліжэйшых матчах кваліфікацыі ЧС-2022

5 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Шэраг ігракоў, уключаных у першапачатковы спіс футбольнай зборнай Беларусі на бягучы збор, не змогуць згуляць у бліжэйшых матчах кваліфікацыі чэмпіянату свету 2022 года з-за траўмаў і хвароб. Такое паведамленне размешчана на афіцыйным сайце АБФФ, паведамляе БЕЛТА.

Не дапамогуць зборнай у будучых сустрэчах Сяргей Паліцевіч, Раман Юзапчук, Аляксандр Сачыўка, Мікалай Золатаў, Раман Швяцоў, Арцём Рахманаў, Мікіта Корзун, Арцём Канцавой і Дзяніс Грачыха.

Цяпер у складзе каманды да будучых гульняў з эстонцамі і чэхамі рыхтуюцца 24 футбалісты:

Варатары: Ягор Хаткевіч ("Дынама-Мінск"), Павел Паўлючэнка ("Рух", Брэст), Уладзіслаў Васілючак ("Іслач", Мінскі раён), Раман Сцяпанаў ("Дынама-Брэст").

Абаронцы: Максім Бардачоў, Даніла Нячаеў (БАТЭ, Барысаў), Кірыл Пячэнін ("Рух", Брэст), Раман Бегуноў, Глеб Шаўчэнка ("Шахцёр", Салігорск), Іван Садоўнічы ("Нёман", Гродна) і Руслан Юдзянкоў ("Гомель").

Паўабаронцы: Яўген Яблонскі (БАТЭ, Барысаў), Макс Эбонг ("Астана", Нур-Султан, Казахстан), Уладзіслаў Клімовіч, Арцём Быкаў ("Дынама-Мінск"), Дзмітрый Падстрэлаў ("Шахцёр", Салігорск), Павел Сядзько ("Тарпеда", Масква, Расія), Руслан Лісаковіч ("Іслач", Мінскі раён), Аляксандр Сялява ("Дынама-Мінск"), Вадзім Пабудзей ("Гомель"), Яўген Красноў ("Віцебск").

Нападаючыя: Віталь Лісаковіч ("Лакаматыў", Масква), Дзмітрый Анцілеўскі ("Тарпеда-БелАЗ", Жодзіна), Андрэй Салавей ("Гомель").

Нацыянальная зборная Беларусі размясцілася ў тэхнічным цэнтры Асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола" і трэніруецца на комплексе футбольных палёў АБФФ.

Зборная Беларусі 7 кастрычніка ў 11.30 адправіцца ў Талін, дзе згуляе супраць Эстоніі на стадыёне "Лілекюла" 8 кастрычніка ў 21.45, а затым 11 кастрычніка ў 21.45 сустрэнецца з Чэхіяй у Казані на стадыёне "Цэнтральны".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі