Фота з архіва
26 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія спартсмены пачалі выступленні на першым этапе Кубка свету па сучасным пяцібор'і 2025 года, які праходзіць у сталіцы Егіпта Каіры, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У сераду адбылася мужчынская кваліфікацыя, удзел у якой прынялі 58 чалавек, падзеленых на дзве адборачныя групы. З кожнага пула ў паўфінал прайшлі па 18 лепшых атлетаў. У першай кваліфікацыі наш Уладзіслаў Мелказёраў заняў 7-е месца, Яўген Арол паказаў 17-ы вынік. У другой кваліфікацыі Уладзіслаў Бярозавік стаў 6-м, Максім Марук размясціўся ўслед за ім, Уладзіслаў Астроўскі - 9-ы. Яшчэ тры беларусы - Назар Сівіцкі, Уладзіслаў Жартун і Максім Фядотка - не змаглі пераадолець адборачны бар'ер.
Жанчыны выходзілі на старт кваліфікацыі ў Каіры напярэдадні, нашу каманду прадставілі чатыры спартсменкі, кожнай з якіх удалося прабіцца далей. У заўтрашніх паўфіналах выступяць Віялета Гурэева, Міра Бурая, Настасся Малашанока і віцэ-чэмпіёнка фіналу Кубка свету мінулага сезона Марыя Гнедчык. Мужчынскія паўфіналы пройдуць 28 лютага, медалі першага этапу ў Егіпце будуць разыграны ў суботу.
Пачынаючы з цяперашняга розыгрышу Кубка свету, замест спаборніцтваў у верхавой яздзе спартсмены пераадольваюць паласу перашкод. Таксама ў праграму ўваходзяць фехтаванне на шпагах, заплыў на 200 метраў вольным стылем і лазер-ран (забег на 3000 метраў са стральбой з лазернага пісталета).-0-