Фота БФЛА
8 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Двое беларускіх спартсменаў сталі прызёрамі другога дня спаборніцтваў Кубка Расіі па лёгкай атлетыцы, які праходзіць у Чэбаксарах, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У панядзелак у Чэбаксарах адбыліся фіналы ў 11 відах праграмы, у сектары і на дарожкі выходзілі пяцёра прадстаўнікоў Беларусі. Перамогу ў спаборніцтвах дзесяціборцаў атрымаў Віталь Жук. Наш спартсмен паказаў лепшыя вынікі ў бегу на 100 м, штурханні ядра, кіданні кап'я і скачках з шастом, займаў трэція месцы ў скачках у даўжыню, бегу на 110 м з бар'ерамі і на 400 м, скачках у вышыню і кіданні дыска і быў пятым на 1500 м. У суме за ўсе дысцыпліны Жук набраў 7889 балаў, апярэдзіўшы Антона Цярэшчанку з Кемераўскай вобласці, які стаў другім, на 127 ачкоў.
Яшчэ адно прызавое месца беларускай камандзе прынесла Яніна Луцэнка, якая фінішавала другой на стаметроўцы з часам 11,23 сек. Апярэдзіць нашу спартсменку здолела толькі масквічка Крысціна Макаранка (11,01). Блізкія да прызоў былі скакун у вышыню Павел Селіверстаў і бягуха Таццяна Шабанава (3000 м з перашкодамі), але абодва занялі ў сваіх фіналах чацвёртыя радкі. У скачках з шастом у дзяўчат наша Крысціна Канцавенка стала шостай.
Такім чынам, пасля двух дзён Кубка Расіі на рахунку беларускіх лёгкаатлетаў сем траплянняў у прызавую тройку (2-3-2). Заўтра ўдзел у спаборніцтвах прымуць 10 прадстаўнікоў нашай нацыянальнай каманды, у тым ліку лідары Эльвіра Грабарэнка (110 м з бар'ерамі), Віялета Скварцова (трайны скачок), Карына Дзямідзік (скачкі ў вышыню), Алёна Дубіцкая і Алег Тамашэвіч (абодва - штурханне ядра).-0-