Фота з архіва
7 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У сталіцы Арменіі Ерэване стартуе чэмпіянат Еўропы па каратэ 2025 года з удзелам беларускіх спартсменаў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Нашу каманду на турніры прадставяць дзесяць каратыстаў. Сёння на татамі выйдуць Вераніка Баравік (ката), Марыя Азарава (да 61 кг), Вольга Раманюк (да 68 кг), Максім Барэйка (ката), Дэвід Нгуен (да 75 кг), Глеб Сачкоўскі (да 84 кг) і Іван Кудзінаў (звыш 84 кг). У пятніцу барацьбу за праходжанне далей павядуць Ульяна Маркава (да 50 кг), Максім Кашырскі (да 60 кг) і Алег Мялёхін (да 67 кг). Паядынкі за залатыя і бронзавыя ўзнагароды чэмпіянату Еўропы пройдуць 10 і 11 мая.
Юбілейны 60-ы кантынентальны форум стане кваліфікацыйным стартам на чэмпіянат свету па каратэ, які пройдзе ў лістападзе ў Егіпце. Пуцёўкі на планетарнае першынство атрымаюць усе медалісты турніру ў Арменіі. Усяго на спаборніцтвы ў Ерэване заявіліся 560 спартсменаў з 48 краін, якія разыграюць 16 камплектаў узнагарод (па восем у мужчын і жанчын).-0-