Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
12 снежня 2018, 14:24

Дыпламатам расказалі аб падрыхтоўцы да ІІ Еўрапейскіх гульняў

12 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадстаўнікам замежных дыпмісій і міжнародных арганізацый расказалі аб падрыхтоўцы да ІІ Еўрапейскіх гульняў, паведамілі БЕЛТА ў дырэкцыі гульняў.

Брыфінг прайшоў у штаб-кватэры Нацыянальнага алімпійскага камітэта. Намеснік дырэктара фонду ІІ Еўрапейскіх гульняў Анатоль Котаў адзначыў, што беларускі бок удзячны за аказаны давер і магчымасць правесці такія буйныя спаборніцтвы, якія стануць значнай падзеяй у спартыўным і культурным жыцці ўсяго кантынента. Ён звярнуў увагу, што па маштабе будучыя спаборніцтвы параўнальныя з зімовымі Алімпійскімі гульнямі 2018 года ў Пхёнчхане. "Адна з галоўных мэт, якія мы ставім перад сабой, - папулярызаваць ідэалы міру, дружбы, роўнасці і сумленнага спартыўнага саперніцтва, гэта значыць, алімпійскія каштоўнасці", - падкрэсліў Анатоль Котаў.

Свой удзел у ІІ Еўрапейскіх гульнях пацвердзілі нацыянальныя алімпійскія камітэты 50 краін Еўропы, аб'яднаныя пад эгідай Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў. На сустрэчы разгледжаны пытанні, якія звязаны з удзелам замежных дэлегацый у цырымоніях адкрыцця і закрыцця гульняў, а таксама датычацца білетнай праграмы, акрэдытацыі, размяшчэння, пратакола, магчымасці бязвізавага ўезду ў Беларусь у перыяд правядзення форуму.

"Прадстаўнікоў пасольстваў праінфармавалі аб змяненнях у праграме спаборніцтваў, акрэдытацыі высокапастаўленых службовых асоб замежных дзяржаў, ключавых момантах знаходжання дэлегацый. Таксама паведамлялася аб акрэдытацыйных прывілеях для тых або іншых кліенцкіх груп гульняў, аб рашэнні аб вызваленні ад платы за праезд па платных аўтамабільных дарогах у Беларусі іншаземцаў, якія выкарыстоўваюць транспартныя сродкі з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай не больш за 3,5 т у перыяд з 10 чэрвеня па 10 ліпеня 2019 года", - расказалі ў дырэкцыі.

Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Андрэй Дапкюнас звярнуў увагу на значны інтарэс да маючага адбыцца форуму ўжо на гэтым этапе падрыхтоўкі. "Усе, хто задзейнічаны ў арганізацыі гульняў - ад дырэкцыі да міністэрстваў, на ўсіх этапах будуць адкрыты для супрацоўніцтва і гатовы прадаставіць патрэбную інфармацыю. Прадстаўнікі арганізацыйнага камітэта гульняў улічаць у сваёй рабоце нават самыя нязначныя дэталі, каб у ўдзельнікаў і гасцей не ўзнікала сумненняў, што будучы форум стане запамінальнай падзеяй", - адзначыў ён.

У брыфінгу прынялі ўдзел прадстаўнікі дыпламатычных місій амаль 25 краін. Пасля заканчэння мерапрыемства прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса змаглі ўбачыць талісман ІІ Еўрапейскіх гульняў - лісяня Лесіка, а таксама наведаць фотавыстаўку, якая расказвае аб спартыўнай Беларусі і дасягненнях беларускіх атлетаў на міжнароднай арэне.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі