Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
12 кастрычніка 2022, 16:39

"Дынама-Шыннік" паўторна абыграў "СКА-Варагаў" у Маладзёжнай хакейнай лізе

12 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісты бабруйскага "Дынама-Шынніка" атрымалі чарговую перамогу ў рэгулярным чэмпіянаце Маладзёжнай хакейнай лігі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сустрэча юных дынамаўцаў са "СКА-Варагамі" ў Санкт-Пецярбургу завяршылася мінімальнай вікторыяй гасцей - 1:0. Адзіную ў матчы шайбу ў сярэдзіне другога перыяду пры гульні ў большасці закінуў абаронца "шыннікаў" Канстанцін Валочка. На дзень раней у вочным процістаянні каманд мацнейшымі таксама былі беларусы - 3:2.

Гэта перамога стала для бабруйскага клуба шостай у апошніх сямі матчах. На гэты момант дынамаўцы з 14 баламі размяшчаюцца на 4-м месцы "Сярэбранага" дывізіёна МХЛ, усяго на ачко адстаючы ад зоны плэй-оф. Наступныя гульні ў рэгулярным чэмпіянаце "шыннікі" правядуць 15 і 16 кастрычніка ў гасцях у "СКА-Карэліі" з Кондапагі. Бліжэйшы дамашні паядынак бабруйчан адбудзецца 3 лістапада.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі