Сцяг Нядзеля, 18 мая 2025
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
17 красавіка 2025, 09:05

"Дынама" разграміла "Трактар", атрымаўшы буйнейшую перамогу ў гісторыі клуба ў КХЛ

17 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінскія дынамаўцы атрымалі першую перамогу ў серыі другога раўнда плэй-оф Кантынентальнай хакейнай лігі супраць чэлябінскага "Трактара", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Трэці паядынак серыі адбыўся на "Мінск-Арэне" і стаў першым у гісторыі "Дынама" дамашнім матчам чвэрцьфіналу Кубка Гагарына. "Зубры" вельмі жвава пачалі сустрэчу, дасягнуўшы значнага адрыву ўжо да сярэдзіны стартавай трэці. Вадзім Мароз аформіў дубль за пяць хвілін, паміж двума галамі форварда размясцілася шайба абаронцы Брэдзі Лайла - 3:0.

У другім перыядзе гаспадары давялі лік да непрыстойнага: Віталь Пінчук рэалізаваў большасць, яшчэ па адным голе дадалі Крыс Цірні і Данііл Ліпскі. У заключнай трэці дакладныя кідкі нанеслі Ягор Борыкаў і Ілья Усаў, у выніку 8:0 - "Дынама" пабіла рэкорд клуба па перамозе з самым вялікім лікам за ўвесь час выступленняў у КХЛ.

Два стартавыя матчы процістаяння прайшлі ў Чэлябінску 12 і 14 красавіка і завяршыліся вікторыямі "мядзведзяў" (4:2 і 4:3 у авертайме). Дзякуючы поспеху на дамашнім лёдзе падапечныя Дзмітрыя Квартальнава скарацілі адставанне ў серыі да чатырох перамог (1:2), наступны паядынак каманд у пятніцу таксама прыме Мінск. Пачатак сустрэчы - у 19.30. Далей сапернікі вернуцца ў Чэлябінск, дзе пазмагаюцца 20 красавіка (14.00).-0-


Фота Сяргея Шэлега і Дзяніса Касцючэнкі
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі