Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
19 кастрычніка 2020, 13:25

"Дынама" разграміла "Рух" у брэсцкім дэрбі чэмпіянату Беларусі

19 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты брэсцкага "Дынама" разграмілі землякоў з "Руха" з лікам 5:2 у матчы 26-га тура чэмпіянату Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У самым пачатку брэсцкага дэрбі дынамаўцы выйшлі наперад пасля гола Сяргея Кісляка, аднак да перапынку ўжо "Рух" вырваўся ў лідары дзякуючы дакладным ударам Алега Нікіфарэнкі і Уладзіслава Васільева. У другой палавіне сустрэчы дзеючыя чэмпіёны раззлаваліся не на жарт і чатыры разы паразілі вароты дэбютантаў элітнага дывізіёна. Галы забілі Сяргей Крывец, Дзяніс Лапцеў, Міхаіл Гардзяйчук і Кірыл Пячэнін.

Галоўныя фаварыты гэтага турніру ў мінулым туры не змаглі дабіцца перамог. Лідар першынства барысаўскі БАТЭ ў Мінску згуляў унічыю з "Іслаччу" - 2:2. Гродзенскі "Нёман", які ідзе другім, нечакана прайграў на сваім полі "Гарадзеі" з лікам 0:1, а салігорскі "Шахцёр" з такім жа рэзультатам уступіў на сваёй арэне мінскаму "Дынама".

Рэзультаты іншых сустрэч 26-га тура: "Смалявічы" - "Тарпеда-БелАЗ" (Жодзіна) - 1:4, "Слуцк" - "Мінск" - 2:1, "Віцебск" - "Энергетык-БДУ" (Мінск) - 1:0. Матч "Славія" (Мазыр) - "Белшына" (Бабруйск) перанесены.

Турнірнае становішча цяпер такое: БАТЭ - 50 ачкоў (26 матчаў), "Нёман" - 47 (26), "Шахцёр" - 46 (25), "Тарпеда-БелАЗ" - 44 (26), "Іслач" - 43 (26), "Дынама" (Мінск) - 42 (26), "Дынама" (Брэст) - 41 (24), "Рух" - 39 (26), "Энергетык-БДУ" - 35 (25), "Віцебск" - 34 (26), "Мінск" - 31 (25), "Славія" - 28 (23), "Слуцк" - 24 (24), "Гарадзея" - 24 (26), "Белшына" - 20 (24), "Смалявічы" - 14 (26).

Бамбардзірскую гонку ўзначальвае нападаючы БАТЭ Максім Скавыш, які забіў 15 мячоў.

У наступным туры сустракаюцца:

24 кастрычніка

БАТЭ - "Віцебск", "Дынама" (Мінск) - "Белшына", "Гарадзея" - "Смалявічы";

25 кастрычніка

"Нёман" - "Славія", "Энергетык-БДУ" - "Шахцёр", "Рух" - "Іслач";

26 кастрычніка

"Мінск" - "Дынама" (Брэст), "Тарпеда-БелАЗ" - "Слуцк".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі