Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
01 лістапада 2019, 15:53

"Дынама-Маладзечна" перамагло "Магілёў", "Юнацтва" разграміла "Шахцёр" у чэмпіянаце Беларусі па хакеі

1 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісты маладзечанскага "Дынама" абыгралі "Магілёў" у гасцявым матчы чэмпіянату Беларусі - 2:1 (0:1, 1:0, 0:0, 1:0), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Хакеісты абедзвюх каманд з першага перыяду стараліся навязаць адзін аднаму сваю гульню, павялічваючы тэмп. Больш удачлівымі былі гаспадары лядовай пляцоўкі. На 15-й хвіліне матчу нападаючы "Магілёва" Іван Каташэнка абыграў абарону апанентаў і закінуў першую шайбу.

"Зубры" спрабавалі адыграцца ў другім перыядзе. Поспехам увянчалася атака форварда маладзечанскага "Дынама" Аляксандра Зубрыцкага, які на 30-й мінуце процістаяння зраўнаваў лік - 1:1. Ігракоў "Магілёва" такі стан спраў не задаволіў, хакеісты пастараліся атрымаць перавагу, але беспаспяхова.

Трэцяя дваццацімінутка прайшла ў актыўным проціборстве і без закінутых шайбаў. У авертайме на 64-й мінуце нападаючы маладзечанскага "Дынама" Дзмітрый Амбражэйчык забіў пераможны гол - 2:1.

У іншых матчах чэмпіянату Беларусі мінскае "Юнацтва" разграміла салігорскі "Шахцёр" - 7:1 (2:0, 3:1, 2:0), жлобінскі "Металург" уступіў у авертайме гродзенскаму "Нёману" - 0:1 (0:0, 0:0, 0:0, 0:1). Хакеісты "Гомеля" на дамашняй арэне былі мацнейшыя за "Ліду" - 2:1 (0:1, 1:0, 0:0, 1:0).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі