Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
11 чэрвеня 2021, 10:37

Два праекты мінскага "Дынама" выйгралі прэмію КХЛ

11 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адбыўся семінар Кантынентальнай хакейнай лігі па маркетынгу і камунікацыях, у рамках якога мінскае "Дынама" атрымала дзве ўзнагароды за праекты ў digital, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе сталічнай дружыны.

За папулярызацыю Зубрыка ў рамках "Талісманіі КХЛ" і ранішняе шоу "У адным звяне" клуб стаў пераможцам намінацыі "Лепшы Digital-праект па рабоце з гледачамі ў час сезона". Нагадаем, Зубрык выйграў усе глядацкія галасаванні і стаў бясцэнным талісманам.

Таксама клуб заняў другое месца ў намінацыі "Лепшыя відэапраекты". У сезоне 2020/2021 мінчане абнавілі кантэнт YouTube-канала, публікуючы больш забаўляльнага кантэнту з ігракамі, запусціўшы ранішняе шоу "У адным звяне" і выпусціўшы ўнікальны серыял Zubreality.

Таксама "Дынама" выйграла адну з дадатковых намінацый. "У адным звяне" прызнана лепшым рашнім шоу ў КХЛ. Акрамя таго, Ліга адзначыла праект "Дзень дамашніх жывёл" у рамках намінацыі "Лепшы кейс з гледачамі ў гульнявы дзень".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі