Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
20 лютага 2023, 11:27

Два нацыянальныя рэкорды ўстаноўлены на чэмпіянаце Беларусі па шорт-трэку

20 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На базе канькабежнага стадыёна "Мінск-Арэны" завяршыўся чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па шорт-трэку, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе НАК Беларусі.

Абсалютным пераможцам нацыянальнага першынства сярод мужчын стаў Мікіта Мігдалёў, які першынстваваў на ўсіх чатырох дыстанцыях (500, 1000, 1500 і 3000 м). На самай доўгай дыстанцыі Мігдалёў паказаў рэзультат 4 мін. 45,240 сек., што стала новым рэкордам Беларусі. Папярэдняе дасягненне сямігадовай даўнасці спартсмен перасягнуў больш як на тры секунды.

У жаночых спаборніцтвах тры залатыя медалі заваявала Яна Дамброўская, якой не было роўных на дыстанцыях 500, 1000 і 1500 м. Суперфінал на 3000 м выйграла Кацярына Чыстая, якая практычна на чатыры секунды палепшыла рэкорд краіны, устаноўлены яшчэ ў 2011 годзе. Новае нацыянальнае дасягненне на гэтай дыстанцыі складае 5 мін. 09,864 сек.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі