Фота hcdinamo.by
6 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісты мінскага "Дынама" ўдачна завяршылі першую снежаньскую выязную серыю ў рэгулярным чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі сезона-2024/25, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Трэці і заключны прыпынак у далёкаўсходнім турнэ "зубры" зрабілі ў Хабараўску. Мінчан прымаў мясцовы "Амур", які замыкае табліцу Усходу. Ужо на 30-й секундзе сустрэчы госці атрымалі права на гульню ў большасці, але шанцам не скарысталіся, а ў хуткім часе пасля аднаўлення роўнай колькасці ігракоў атрымалі шайбу ў свае вароты. Адыграцца ўдалося бліжэй да канца перыяду: спачатку пасам Аляксандра Волкава скарыстаўся Віталь Пінчук, а потым аўтарам гола стаў і сам расійскі форвард - 2:1. Адну з рэзультатыўных перадач аддаў галкіпер "Дынама" Андрэй Ціхаміраў.
Па ходзе стартавай трэці вартавы варот сталічнага клуба атрымаў пашкоджанне, з-за чаго перад пачаткам другога перыяду яго месца на апошнім рубяжы "зуброў" заняў Ягор Вяльмакін. У хуткім часе хабараўчанам удалося аднавіць парытэт, але роўны лік пратрымаўся на табло роўна дзве мінуты: Брэдзі Лайл рэалізаваў лішняга і зноў вывеў мінчан наперад. Гэта набранае ачко стала для канадскага абаронцы восьмым у шасці апошніх матчах.
У сярэдзіне заключнага адрэзка гульні Раман Гарбуноў падвоіў перавагу гасцей, у ролі асістэнта выступіў 19-гадовы форвард Мікалай Салыга, які зарабіў першы рэзультатыўны бал у кар'еры ў КХЛ. Незадоўга да фінальнай сірэны Гарбуноў аформіў дубль, у выніку 5:2 на карысць "Дынама". Такім чынам, у гэтай выязной серыі мінчане набралі чатыры ачкі з шасці магчымых, абыграўшы "Сібір" (5:4) і ўступіўшы "Адміралу" (0:4). Наша каманда з 38 ачкамі паднялася на 6-е месца на Захадзе, але ў праследавацеляў ёсць па дзве гульні ў запасе.
Далей сталічны клуб чакае 11-дзённая паўза ў рэгулярным чэмпіянаце, звязаная з перапынкам на міжнародныя матчы. Наступны паядынак у КХЛ "зубры" правядуць толькі 18 снежня ў Чэлябінску супраць лідара Усходняй канферэнцыі "Трактара".-0-