Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
29 мая 2020, 18:30

Дуартэ і Кацыкас пакідаюць ФК "Дынама-Брэст"

29 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбольны клуб "Дынама-Брэст" аб'явіў аб расставанні з двума легіянерамі. Склад чэмпіёнаў Беларусі пакідаюць абаронцы партугалец Дэніс Дуартэ і грэк Ёргас Кацыкас, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Дэніс Дуартэ выступаў за брэсцкае "Дынама" з ліпеня 2018 года, правёўшы 35 матчаў і забіўшы два галы. Ёргас Кацыкас папоўніў рады дынамаўцаў у пачатку 2019 года, згуляўшы ў васьмі матчах. Разам з камандай абодва легіянеры заваявалі званне чэмпіёнаў Беларусі (2019) і сталі ўладальнікамі Суперкубка (2020).

Пасля 10 тураў цяперашняга чэмпіянату краіны брэсцкае "Дынама" набрала 13 ачкоў і займае 9-е месца ў турнірнай табліцы. Лідзіруе барысаўскі БАТЭ, у якога 22 ачкі. У чарговым матчы 31 мая дынамаўцы сустрэнуцца з землякамі з каманды "Рух".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі