Сцяг Чацвер, 17 ліпеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
26 мая 2025, 17:27

Драздоўская і Мадыцкі атрымалі перамогі на II этапе Кубка Садружнасці па парусным спорце

Фота тэлеграм-канала Мінспорту
Фота тэлеграм-канала Мінспорту
26 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На Заслаўскім вадасховішчы завяршыўся другі этап адкрытага Кубка Садружнасці па парусным спорце 2025 года, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінспорту.

Удзел у спаборніцтвах прынялі яхтсмены з Беларусі, Расіі і Кітая, у актыве нашай каманды чатыры ўзнагароды - дзве залатыя і дзве бронзавыя. Медаль вышэйшай пробы ў класе "Лазер-Радыял" заваявала Таццяна Драздоўская, у класе "Лазер" лепшым стаў Яўген Мадыцкі, а Максім Дзягель замкнуў тройку прызёраў. Таксама трэцяе месца ў класе IQFoil заняў Іван Чычын.

На першым этапе Кубка Садружнасці па парусным спорце, які праходзіў у канцы красавіка ў Сочы, беларускія спартсмены выйгралі два медалі (1-1-0). Драздоўская прынесла золата, Мадыцкі быў сярэбраным прызёрам.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі