Сцяг Аўторак, 23 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
20 чэрвеня 2024, 09:31

Доўгачаканы старт грацый і футбалістаў: анонс восьмага дня Гульняў БРІКС

20 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Трыццаць чатыры камплекты ўзнагарод у шасці відах спорту будуць разыграны ў восьмы дзень спаборніцтваў Спартыўных гульняў краін БРІКС у Казані, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Пасля тыдня спаборніцтваў у актыве беларускай дэлегацыі 134 медалі казанскага форуму (26-49-59). Сёння да гэтага ліку дабавіцца мінімум чатыры ўзнагароды ў грэка-рымскай барацьбе: у фіналы сваіх вагавых катэгорый выйшлі Станіслаў Шафарэнка (да 82 кг), Ігар Ярашэвіч (да 87 кг), Уладзіслаў Пусташылаў (да 97 кг) і Дзмітрый Зарубскі (да 130 кг). За бронзу пазмагаецца Глеб Макаранка (да 60 кг).

Традыцыйна на высокія месцы будуць прэтэндаваць весляры на байдарках і каноэ. У чацвер спартсмены вызначаць мацнейшых у адзіночках і двойках, на старт заездаў выйдуць учарашнія пераможцы Гульняў БРІКС Уладзіслаў Кравец, Лізавета Вількава і Алена Наздрова, а таксама тытулаваныя Дзмітрый Натынчык, Марына Літвінчук, Вольга Худзенка і многія іншыя.

Больш за ўсё фіналаў - дванаццаць - адбудзецца ў плаванні. За званне двухразовых чэмпіёнаў турніру пазмагаюцца лепшыя брасісты краіны Ілья Шымановіч і Аліна Змушко, за другім медалём паплыве Настасся Куляшова. Таксама ў Казані стартуе лідар нацыянальнай каманды Настасся Шкурдай, якая паспрабуе апраўдаць статус фаварыта ў стаметроўцы на спіне.

У фехтаванні адбудуцца індывідуальныя турніры ў рапірыстаў, шаблістаў і шпажыстак, у кожным відзе праграмы будуць прадстаўлены па чатыры беларускія атлеты. Двухразовы прызёр Гульняў БРІКС у шахматах Максім Царук у пары з Ксеніяй Зелянцовай паспрачаюцца за ўзнагароды змешанага турніру па рапідзе. Таксама сёння будуць падведзены вынікі спаборніцтваў па конным спорце, дзе ўдзельнічаюць нашы Мікалай Платніцкі і Ілья Дацкевіч.

Акрамя таго, 20 чэрвеня выступленні ў Казані пачнуць прадстаўніцы мастацкай гімнастыкі, у страі беларускай каманды - усе мацнейшыя, за выключэннем Аліны Гарнасько. Свае кампазіцыі пакажуць Дар'я Ткачова, Настасся Салас, Аліна Рэчкіна і Дар'я Вярэніч. Стартуюць на спартыўным форуме і ігракі ў фіджытал-футбол, першы паядынак групавога этапу каманда Беларусі правядзе супраць зборнай Кубы.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі