ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Серада, 21 кастрычніка 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +7°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
12 верасня 2019, 11:18

Домрачава і Б'ёрндален будуць трэніраваць кітайскіх біятланістаў

Уле-Эйнар Б'ёрндален і Дар'я Домрачава. Фота з архіва
Уле-Эйнар Б'ёрндален і Дар'я Домрачава. Фота з архіва

12 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дар'я Домрачава і яе муж Уле-Эйнар Б'ёрндален падпісалі кантракт з Нацыянальным алімпійскім камітэтам Кітая і будуць рыхтаваць зборную гэтай краіны да зімовых Алімпійскіх гульняў 2022 года ў Пекіне, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі.

"Мы рады аб'явіць аб пачатку супрацоўніцтва з нацыянальнай камандай Кітая па біятлоне. Гэта маладая каманда з высокім патэнцыялам развіцця. Мы пачынаем трэніровачны працэс і гатовы з Дар'яй падзяліцца сваім шматгадовым вопытам з кітайскімі атлетамі", - адзначыў васьміразовы алімпійскі чэмпіён з Нарвегіі.

"Мы рады скарыстаць гэты шанц і развіваць наш любімы від спорту ва ўсім свеце і ў краінах, дзе зімовыя віды спорту маюць добрыя перспектывы", - сказала чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка.

Дар'я Домрачава будзе рыхтаваць жаночую каманду, а Уле-Эйнар Б'ёрндален заняў пасаду галоўнага трэнера зборнай Кітая.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі