ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 12 жніўня 2022
Мінск Ясна +24°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
23 сакавіка 2022, 09:10

Домрачава: адхіленне беларускіх спартсменаў не дапаможа вырашэнню канфлікту

Дар'я Домрачава. Фота з архіва
Дар'я Домрачава. Фота з архіва

23 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка па біятлоне Дар'я Домрачава выказалася аб адхіленні беларускіх і расійскіх спартсменаў ад міжнародных спаборніцтваў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сацсеткі спартсменкі.

"У святле ўсёй сітуацыі канфлікту ва Украіне цяжка думаць аб прыемным. Ніводная палітычная мэта не павінна каштаваць чалавечых жыццяў. Жыццё бясцэннае, і аб гэтым сяму-таму трэба ўспомніць, каб вырашаць канфлікты іншымі, цывілізаванымі шляхамі. Я лічу абсалютна наіўным думаць, што адхіленне беларускіх і расійскіх спартсменаў ад міжнародных спаборніцтваў дапаможа вырашэнню канфлікту. На мой погляд, такія меры толькі садзейнічаюць распальванню варожасці сярод людзей", - напісала спартсменка ў сваім Instagram.

Дар'я Домрачава заклікала перш за ўсё гаварыць аб глабальным, пачаць з сябе, з чалавечых якасцей і свайго акружэння. "Мы, людзі са спорту, давайце са спорту і пачнём. У спорту ёсць усе шанцы несці ў свет мір, аб'ядноўваць, а не раз'ядноўваць, быць справядлівым і сумленным. Я заклікаю выкарыстаць гэты шанц. Хацелася б бачыць пакаранні, адхіленні, дысцыплінарныя меры за канкрэтныя парушэнні канкрэтных людзей", - падкрэсліла біятланістка.

"Сумна чытаць каментарыі спартсменаў, якія падтрымліваюць такія меры, спартсменаў, хто ціснуў рукі, віншаваў адзін аднаго пры траплянні на п'едэстал, абмяркоўваў складаныя моманты гонак, спаборнічаў плячо ў плячо, а сёння толькі штурхае ў спіну калегу, каб выкінуць з барацьбы. Давайце пачнём з сябе саміх, магчыма, і свет вакол тады стане лепшым", - дадала Дар'я Домрачава.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі