Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
12 мая 2021, 11:09

Дэмба Дарба прызнаны лепшым іграком футбольнага чэмпіянату Беларусі ў красавіку

12 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэмба Дарба прызнаны лепшым іграком футбольнага чэмпіянату Беларусі ў красавіку. Такі вынік традыцыйнага апытання асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола", у якім удзельнічаюць журналісты вядучых беларускіх СМІ, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Гамбійскі форвард салігорскага "Шахцёра" ў красавіку забіў сем мячоў. У матчы з брэсцкім "Рухам" Дэмба Дарба аформіў хет-трык, а ў гульнях з "Іслаччу" і мазырскай "Славіяй" забіваў па два мячы. Пасля васьмі праведзеных тураў ён лідзіруе ў бамбардзірскай гонцы, забіўшы дзевяць мячоў. Канкурэнтамі 22-гадовага гамбійскага футбаліста ў барацьбе за званне лепшага іграка красавіка былі Дзмітрый Камароўскі ("Іслач", Мінскі раён), Станіслаў Драгун (БАТЭ, Барысаў) і Жан Марэль По ("Дынама", Мінск).

Найлепшым трэнерам красавіцкага адрэзку чэмпіянату Беларусі стаў украінскі настаўнік "Шахцёра" Раман Грыгарчук. Яго падапечныя атрымалі вікторыі ва ўсіх чатырох праведзеных матчах, забіўшы 15 мячоў і прапусціўшы ўсяго два ў свае вароты. Футбалісты "Шахцёра" ўпэўнена ўзначальваюць турнірную табліцу, набраўшы 24 ачкі з 24 магчымых. У найбліжэйшых канкурэнтаў БАТЭ і мінскага "Дынама" па 17 заліковых балаў.

Аўтарам самага прыгожага гола красавіка стаў форвард брэсцкага "Дынама" Аляксандр Шасцюк, які эфектна трапіў у вароты ў гасцявым пераможным матчы 5-га тура з жодзінскім "Тарпеда-БелАЗам" (2:0).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі