Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
12 мая 2021, 12:56

"Дарожнік", "Барысаў-900" і "Мінск" выйшлі ў 1/4 фіналу чэмпіянату Беларусі па міні-футболе

12 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На чэмпіянаце Беларусі па міні-футболе вызначыліся сем з васьмі ўдзельнікаў чвэрцьфінальнай стадыі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У серыі 1/8 фіналу мінскі "Дарожнік" двойчы ўпэўнена перайграў гродзенскі клуб "УУС-Дынама" - 4:0 (дома) і 5:2 (у гасцях). У чвэрцьфінале падапечныя Валерыя Дасько будуць сапернічаць з дзеючым чэмпіёнам краіны аршанскім "Вітэнам". У матчах рэгулярнага сезона аршанцы перамаглі ва ўсіх 22 праведзеных паядынках. Спартсмены "Мінска" аказаліся мацнейшыя за светлагорскі ЦКК - 5:2 (у гасцях) і 3:2 (дома). У барацьбе за выхад у паўфінале мінчане сустрэнуцца з землякамі са "Сталіцы". "Барысаў-900" двойчы перамог мінскую каманду "Ахова-Дынама" - 4:2 (дома) і 3:2 (у гасцях). У паўфінале сапернікам барысаўчан будзе гомельскі ВРЗ.

Апошні ўдзельнік чвэрцьфінальнай стадыі вызначыцца 14 мая ў Мінску пасля трэцяй сустрэчы "Дынама-БНТУ" і "Ліды". У першым матчы 1/8 фіналу мінчане разграмілі сапернікаў у сябе дома з вынікам 10:2, а на выездзе ўступілі з "сухім" лікам 0:5. Пераможцу гэтай пары ў чвэрцьфінале чакаюць сустрэчы з гомельскім БЧ.

У мінулым чэмпіянаце Беларусі залатыя медалі заваявалі спартсмены "Вітэна", якія перамаглі ў фінальнай серыі ВРЗ. Уладальнікам бронзы стала "Сталіца". Самым тытулаваным клубам з'яўляецца мінскі "Дарожнік", які шэсць разоў станавіўся чэмпіёнам краіны. У "Лідсельмаша" і "Вітэна" па чатыры залатыя ўзнагароды, па тры - у "Мінска", МАПІДа і "Сталіцы".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі