ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Субота, 6 чэрвеня 2020
Мінск Пераменная воблачнасць +22°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
13 студзеня 2020, 17:50

Дар'я Уласава выйграла бронзу турніру Еўрапейскага кадэцкага цыкла па фехтаванні ў Познані

Фота з архіва
Фота з архіва

13 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска Дар'я Уласава выйграла бронзу турніру Еўрапейскага кадэцкага цыкла па фехтаванні на рапірах у Познані, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

На папярэдняй стадыі Дар'я Уласава перамагла яшчэ адну беларуску Ганну Зубкоўскую - 15:9. Не стала перашкодай для яе і полька Алівія Дзямбіцкая - 15:10. Потым былі вікторыі над францужанкай Серыль Дардэ і румынкай Карынай Васіле - 15:13. На жаль, у паўфінале беларуска прайграла немцы - 5:15. Тым не менш, згодна з рэгламентам турніру, Дар'я Уласава стала ўладальніцай бронзы.

Нямецкая спатсменка ў выніку стала пераможцай спаборніцтваў. Серабро ва ўкраінкі Хрысціны Пятровай. Другая бронза на рахунку полькі Караліны Жураўскай.

Усяго ў спрэчцы за ўзнагароды ўдзельнічалі 202 спартсменкі з 23 краін.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі