Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
02 лістапада 2021, 11:31

Дар'я Андрэева заваявала серабро на міжнародным турніры па фехтаванні ў Германіі

2 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская шаблістка Дар'я Андрэева выйграла сярэбраны медаль на міжнародным турніры Kunzelsau Wurth Cup - 2021, які праходзіў у Кюнцэльзау (Германія), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

На шляху да другой прыступкі п'едэстала беларуска атрымала чатыры перамогі.

У стартавым паядынку Дар'я Андрэева была мацнейшай за немку Карыну Шміт -15:2. Затым яна выбіла з барацьбы за ўзнагароды яшчэ трох спартсменак з Германіі: Лауру Зеб -15:12, Юльві Шылінгер - 15:9, Ан-Сафі Кіндлер - 15:10.

У фінальным паядынку Юліка Функе перамагла спартсменку з Беларусі з лікам 15:11.

Спаборніцтвы шаблістак у рамках міжнароднага турніру Kunzelsau Wurth Cup - 2021 сабралі 30 спартсменак з Аўстрыі, Беларусі, Бельгіі і Германіі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі