Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
18 жніўня 2020, 09:00

Данецкі "Шахцёр" не змог прабіцца ў фінал футбольнай Лігі Еўропы

18 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты данецкага "Шахцёра" не змаглі прабіцца ў фінал Лігі Еўропы, уступіўшы міланскаму "Інтэру" з лікам 0:5, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Паўфінальны паядынак у Дзюсельдорфе чэмпіёны Украіны правялі вельмі няўдала. У першым тайме "Шахцёр" прапусціў толькі аднойчы, а пасля перапынку ў яго вароты трапілі яшчэ чатыры мячы. Па два галы ў гэтай сустрэчы забілі Лаўтара Марцінес і Рамелу Лукаку, яшчэ адзін мяч у актыве Даніла Д'Амброзіа.

Такім чынам, у фінальным матчы Лігі Еўропы 21 жніўня ў Кёльне "Інтэр" сустрэнецца з іспанскай "Севільяй", якая ў першым паўфінале атрымала валявую вікторыю над англійскім "Манчэстэр Юнайтэд" з лікам 2:1.

Вырашальныя матчы галоўнага кантынентальнага турніру - Лігі чэмпіёнаў - пройдуць у партугальскім Лісабоне. У паўфіналах сустрэнуцца прадстаўнікі Германіі і Францыі: 18 жніўня "Пары Сен-Жэрмен" згуляе з "Лейпцыгам", а 19 жніўня мюнхенская "Баварыя" будзе сапернічаць з "Ліёнам".

Фінал чэмпіёнскай Лігі адбудзецца 23 жніўня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі