Сцяг Пятніца, 23 мая 2025
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
26 лютага 2025, 15:02

Дамарацкі выйграў золата Кубка мацнейшых канькабежцаў на дыстанцыі 5000 м

26 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларус Ягор Дамарацкі атрымаў перамогу на Кубку мацнейшых спартсменаў па канькабежным спорце на "Мінск-Арэне", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Заключным індывідуальным відам праграмы 26 лютага сталі забегі на дыстанцыі 5000 м у мужчын. Лідар нашай каманды стаераў Ягор Дамарацкі ў мацнейшай пары ўпэўнена апярэдзіў расіяніна Максіма Андрушына і паказаў лепшы рэзультат сярод шасці ўдзельнікаў - 6 мін. 40,95 сек.

Раней уладальніцай золата на дыстанцыі 3000 м у жанчын стала беларуска Марына Зуева, а Ганна Дамарацкая і Ігнат Галавацюк узялі па сярэбранай узнагародзе на 500-метроўцы. Праграму спаборніцтваў першага дня Кубка мацнейшых спартсменаў па канькабежным спорце завершаць камандныя спрынты.-0-

Фота Сяргея Шэлега
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі