Сцяг Серада, 21 мая 2025
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
27 лютага 2025, 12:02

Дамарацкая заваявала золата Кубка мацнейшых канькабежцаў на тысячы метраў

Ганна Дамарацкая. Фота НАК
Ганна Дамарацкая. Фота НАК
27 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска Ганна Дамарацкая атрымала перамогу на Кубку мацнейшых спартсменаў па канькабежным спорце на "Мінск-Арэне", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Праграму спаборніцтваў другога дня турніру адкрылі забегі на дыстанцыі 1000 м у жанчын, на старт выйшлі тры прадстаўніцы Беларусі і сем расіянак. Уладальніцай золата стала лідар нашай спрынтарскай каманды Ганна Дамарацкая, якая паказала рэзультат 1 мін 16,96 сек. Серабро і бронзу выйгралі Ірына Кузняцова і Аляксандра Краўчанка з Расіі, якія ўступілі Ганне больш за паўтары секунды. Яшчэ адна беларуска Кацярына Гагіева заняла чацвёртае месца, фаварыт на гэтай дыстанцыі расіянка Дар'я Качанава ўпала на адным з віражоў і не змагла завяршыць забег.

Сённяшні медаль стаў для Дамарацкай трэцім на дамашнім турніры пасля серабра на 500-метроўцы і золата ў камандным спрынце. Далей у чацвер мацнейшых на тысячы метраў вызначаць мужчыны, таксама 27 лютага вызначацца прызёры ў камандных гонках.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі