Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

"Дакар-2019": экіпаж Вязовіча палепшыў пазіцыі, нягледзячы на аварыю на фінішы другога этапу

Спорт 09.01.2019 | 12:14
Фота МАЗ
Фота МАЗ

9 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасля праходжання другога этапу прэстыжнага ралі-рэйду "Дакар-2019" экіпаж пад кіраўніцтвам Сяргея Вязовіча заняў 11-ы радок і 12-ы - у генеральнай класіфікацыі (адставанне ад лідара 44 мін 10 сек). Пры гэтым фініш выдаўся няўдалым: за 200 м да фінішу спецучастка на вялікай скорасці грузавік трапіў у пясчаную пастку і перавярнуўся. Такая інфармацыя размешчана ў Facebook беларускай каманды "МАЗ-СПОРТаўта", паведамляе БЕЛТА.

Члены экіпажа цэлыя, машына атрымала пашкоджанні. На дапамогу Сяргею Вязовічу прыйшлі таварышы па камандзе - экіпаж Аляксея Вішнеўскага.

Паводле слоў Сяргея Вязовіча, гоншчыкі памяталі, што ў мінулым годзе на гэтым участку была кропка і прамы спуск уніз. "Узяўшы кропку, пачалі разгон да фінішу, спрабуючы выйсці на максімальную скорасць. Аказалася, за год вецер надзьмуў пясок і з'явілася новая "прыступка". У выніку мы паляцелі не прама, а пераварочваючыся на правы бок. Потым машына падскочыла і стукнулася аб зямлю верхнім правым вуглом - шанцаў адруліць тут не было", - адзначыў ён і прызнаў, што з-за гэтай памылкі было страчана каля 30 мін.

Нягледзячы на гэта, экіпаж Вязовіча палепшыў свае пазіцыі ў параўнанні з першым этапам, які ён завяршыў 14-м з адставаннем ад лідара 10 мін 27 сек. Выйграў другі этап экіпаж КамАЗа пад кіраўніцтвам Эдуарда Нікалаева з рэзультатам 3 гадз 47 мін 51 сек. Грузавік Аляксея Вішнеўскага фінішаваў на 12-м месцы, а ў генеральнай класіфікацыі - на 11-й пазіцыі (адставанне ад лідара 41 мін 10 сек). Па выніках першага этапу ён быў дзявятым. Экіпаж Аляксандра Васілеўскага перамясціўся з 17-га на 13-ы радок і заняў такі ж у генеральнай класіфікацыі.

На другім этапе гоншчыкі адпраўляліся з Піска ў Сан Хуан дэ Маркона, агульная працягласць маршруту складала 554 км, даўжыня спецучастка 342 км.

Марафон "Дакар-2019" праходзіць на тэрыторыі Перу. Ралі-рэйд зойме 11 дзён і завершыцца 17 студзеня ў Ліме. Гоншчыкам давядзецца праехаць каля 5 тыс. км. Большая частка маршруту пралягае праз пясчаныя трасы з дзюнамі і іншымі перашкодамі.-0-

Фота МАЗ

Версія для друку
Навіны рубрыкі Спорт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Тэмпературныя рэкорды Беларусі 14 кастрычніка былі пабіты тэмпературныя рэкорды ў Мінску і ва ўсіх абласных цэнтрах, акрамя Брэста.