Сцяг Аўторак, 30 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
03 красавіка 2024, 12:55

Чыкіда стаў лепшым іграком другога тура чэмпіянату Беларусі па футболе

Фота з архіва
Фота з архіва
3 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Павел Чыкіда прызнаны лепшым іграком другога тура футбольнага чэмпіянату Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У гасцявым паядынку з футбалістамі "Віцебска" капітан мазырскай "Славіі" аформіў галявы дубль і асісціраваў Кірылу Кірыленку пры трэцім узяцці варот гаспадароў. У выніку мазыране атрымалі валявую вікторыю з лікам 3:2.

Акрамя таго, Павел Чыкіда стаў аўтарам самага прыгожага гола мінулага ўік-энду. На 13-й мінуце сустрэчы з віцябчанамі пры ліку 0:2 ён эфектна трапіў у вароты сапернікаў прамым ударам са штрафнога. З трыма забітымі мячамі 28-гадовы абаронца мазыран узначаліў спіс лепшых бамбардзіраў беларускага чэмпіянату. Пасля двух тураў лідзіруюць "Славія", гродзенскі "Нёман" і жодзінскае "Тарпеда-БелАЗ", якія набралі па 6 ачкоў з 6 магчымых.

Матчы 3-га тура нацыянальнага першынства пройдуць 5-7 красавіка.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі