Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
28 мая 2020, 16:23

ЧС па веславанні на байдарках і каноэ сярод студэнтаў у Заслаўі адменены

28 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чэмпіянат свету па веславанні на байдарках і каноэ сярод студэнтаў у Заслаўі адменены. Такая інфармацыя змешчана на афіцыйным сайце Міжнароднай федэрацыі ўніверсітэцкага спорту (FISU), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Спаборніцтвы павінны былі прайсці на базе Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па вяслярных відах спорту з 21 па 23 жніўня 2020 года. Аднак пасля абмеркаванняў з мясцовым арганізацыйным камітэтам, у сувязі са складанай эпідэміялагічнай абстаноўкай у свеце, звязанай з COVID-19, кіруючым камітэтам FISU прынята рашэнне аб іх адмене.

"Сітуацыя з COVID-19 прадаўжае заставацца вельмі складанай і прымушае нас быць напагатове, - напісаў генеральны сакратар FISU Эрык Сэнтранд у сваім звароце да федэрацый - членаў FISU. - Хоць мы са шкадаваннем аб'яўляем аб гэтых дадатковых адменах, лічым, што павінны прадаўжаць прымаць асцярожныя рашэнні, паколькі санітарны крызіс усё яшчэ прысутнічае".

Акрамя планетарнага форуму сярод студэнтаў па веславанні на байдарках і каноэ былі таксама адменены аналагічныя старты па сучасным пяцібор'і ў Варшаве (Польшча), стралковым спорце ў Пльзене (Чэхія) і спаборніцтвы па інтэлектуальных відах спорту ў Быдгашчы (Польшча).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі