
Фота РІА Навіны
19 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чэмпіянат свету па лыжных відах спорту ў гэтым годзе пройдзе пры пустых трыбунах. Такое рашэнне прынялі міжнародная і германская федэрацыі лыжнага спорту, паведамляе ТАСС.
Раней планавалася правесці спаборніцтвы з абмежаванай колькасцю гледачоў. Балельшчыкам, якія паспелі ўжо набыць білеты, арганізатары вернуць грошы.
На турніры будуць прадстаўлены лыжныя гонкі, дваябор'е і скачкі з трампліна. Усяго будзе разыграна 23 камплекты ўзнагарод.
Сусветнае першынство пройдзе ў Оберстдорфе (Германія) з 23 лютага па 7 сакавіка.-0-