ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Серада, 22 студзеня 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +3°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
29 чэрвеня 2019, 20:21

Чэшскі велагоншчык Томаш Бабек перамог у гіце на II Еўрапейскіх гульнях, Уладзіслаў Новік - пяты

Томаш Бабек
Томаш Бабек

29 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чэшскі велагоншчык Томаш Бабек выйграў гіт на II Еўрапейскіх гульнях у Мінску, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У гонцы на 1 км з раздзельнага старту ён паказаў час 1 мін 0,606 сек. Сярэбраным прызёрам стаў італьянец Франчэска Ламон, якому многія спецыялісты прадказвалі быць пераможцам, - 1 мін 01,152 сек. Бронзавая ўзнагарода ў Кшыштафа Максела з Польшчы - 1 мін 01,351 сек.

Беларус Уладзіслаў Новік фінішаваў пятым з новым нацыянальным рэкордам - 1 мін 01,512 сек.

На веладроме "Мінск-Арэны" сёння будуць таксама разыграны медалі ў мужчынскім спрынце і мэдысане, а таксама жаночым омніуме.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі