
Фота з архіва
10 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чэмпіянат свету па цяжкай атлетыцы 2021 года пройдзе ў Ташкенце, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе НАК Беларусі.
Рашэнне прыняў выканкам Міжнароднай федэрацыі цяжкай атлетыкі (IWF) у Лазане. Спаборніцтвы лепшых цяжкаатлетаў намечаны на 7-17 снежня. Для беларускіх спартсменаў гэта будзе адзін з найважнейшых стартаў.
У Ташкенце таксама пройдзе кангрэс IWF (20-21 снежня), на якім будзе выбраны новы кіраўнік міжнароднай федэрацыі.-0-