
24 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародная федэрацыя плавання (FINA) аб'явіла новыя даты правядзення чэмпіянату свету-2021 па плаванні на кароткай вадзе, паведамляе БЕЛТА.
"Трохдзённы перанос спаборніцтваў быў зроблены для таго, каб аптымальна ўпісацца ў напружаны каляндар спартыўных мерапрыемстваў, якія праводзяцца ў краіне ў гэту пару года. Прадстаўнікі FINA і мясцовыя ўлады прынялі такое рашэнне, каб правесці турнір у адпаведнасці з высокімі стандартамі арганізацыі бяспечнага асяроддзя для спартсменаў, трэнераў і людзей, якія ўдзельнічаюць у арганізацыі мерапрыемства", - гаворыцца ў паведамленні на сайце Міжнароднай федэрацыі плавання.
Спаборніцтвы павінны былі прайсці з 13 па 18 снежня 2021, але ў выніку было прынята рашэнне аб тым, што старты лепшых плыўцоў планеты на кароткай вадзе адбудуцца 16-21 снежня гэтага года.-0-