Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
15 мая 2020, 14:37

Чэмпіянат свету па міні-футболе перанесены на 2021 год

15 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародная федэрацыя футбола (ФІФА) перанесла чарговы чэмпіянат свету па міні-футболе на 2021 год, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Такое рашэнне бюро Савета ФІФА прыняло ў сувязі з пандэміяй COVID-19. Такім чынам, дзявятае па ліку сусветнае першынство па міні-футболе, якое павінна было прайсці ў Літве восенню гэтага года, перанесена на 12 верасня - 3 кастрычніка 2021 года. Матчы з удзелам 24 лепшых каманд з усіх кантынентаў пройдуць у Вільнюсе, Каўнасе і Клайпедзе.

Зборная Беларусі не змагла прабіцца ў фінальную стадыю чэмпіянату свету, заняўшы чацвёртае месца ў групе А элітнага адборачнага раўнда.

На мінулым планетарным форуме ў Калумбіі-2016 золата ўпершыню заваявала зборная Аргенціны. Больш за ўсіх чэмпіёнскіх тытулаў у Бразіліі - пяць, двойчы лепшай была каманда Іспаніі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі