Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
15 ліпеня 2021, 09:01

Чэмпіянат свету па акадэмічным веславанні адменены

15 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чэмпіянат свету па акадэмічным веславанні 2021 года, які павінен быў прайсці ў Шанхаі, адменены з-за сітуацыі з каранавірусам. Такая інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце Міжнароднай федэрацыі вяслярнага спорту (World Rowing).

"Выканкам World Rowing абмеркаваў магчымасць правядзення спаборніцтваў у іншым горадзе, аднак у сувязі са складанасцямі, якія ўзніклі, прыйшоў да высновы, што, на жаль, часу для пацвярджэння новага гаспадара і падрыхтоўкі рэгаты чэмпіянату свету недастаткова", - гаворыцца ў паведамленні.

Рэгата з удзелам лепшых спартсменаў свету павінна была прайсці 17-24 кастрычніка 2021 года.

Такім чынам, гэта другі запар планетарны форум майстроў акадэмічнага вясла, які быў адменены ў сувязі з пандэміяй COVID-19. Раней не адбыўся чэмпіянат свету-2020, які павінен быў прыняць славенскі Блед.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі