Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
21 снежня 2021, 09:51

Чэмпіянат НХЛ прыпынены да Каляд

21 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чэмпіянат НХЛ прыпынены да Каляд. Прычына гэтага - вострая сітуацыя з COVID-19. Такая інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце Лігі, паведамляе БЕЛТА.

НХЛ і Асацыяцыя ігракоў Нацыянальнай хакейнай лігі паведамілі, што гульні, запланаваныя на 23 снежня, адкладзены, каб пачаць калектыўныя канікулы пасля матчаў 21 снежня.

Клубы ідуць на выхадныя з 22 па 25 снежня. 26 снежня ўсе ігракі і персанал здадуць тэсты на COVID-19. 27 снежня, калі абстаноўка з заражэннямі будзе стабільная, пачнуцца матчы рэгулярнага сезона.

Зрэшты, матчы "Вашынгтон Кэпіталз" - "Філадэльфія Флаерз" і "Тампа-Бэй Лайтнінг" - "Вегас Голдэн Найтс" пройдуць згодна з раскладам (у ноч на 22 снежня па мінскім часе). Астатнія восем матчаў былі перанесены.

Нагадаем, што ў НХЛ выступаюць два беларускія хакеісты. Колеры "Нью-Джэрсі Дэвілз" абараняе Ягор Шаранговіч, а ў "Вашынгтон Кэпіталз" гуляе Аляксей Протас.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі