Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
05 мая 2020, 16:01

Чэмпіянат Германіі па футболе могуць аднавіць 15 мая

5 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чэмпіянат Германіі па футболе можа быць адноўлены 15 мая пасля аслаблення ў краіне абмежавальных мер, прынятых з-за каранавіруса. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на агенцтва Reuters.

Як адзначаецца ў паведамленні, аднаўленне чэмпіянату абмяркуюць у ліку іншых пытанняў 6 мая на відэаканферэнцыі канцлера Ангелы Мэркель з прэм'ер-міністрамі федэральных зямель Германіі.

Калі чэмпіянат адновяць, матчы будуць праходзіць пад строгім кантролем і без гледачоў.

Чэмпіянат Германіі прыпынілі 13 сакавіка. Адзінае еўрапейскае першынство, матчы якога праводзяцца на гэты момант, - чэмпіянат Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі