Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
27 мая 2021, 15:53

Чэмпіянат Еўропы па велатрэку ў Мінску адменены

27 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На пасяджэнні праўлення Еўрапейскага веласіпеднага саюза (UEC), якое адбылося сёння ў штаб-кватэры ў Лазане ў Швейцарыі, вырашана адмяніць чэмпіянат Еўропы па велагонках на трэку, які павінен быў прайсці ў Мінску з 23 па 27 чэрвеня 2021 года. Такая інфармацыя змешчана на афіцыйным сайце UEC, паведамляе БЕЛТА.

Як гаворыцца ў паведамленні, рашэнне было прынята ў святле бягучай міжнароднай сітуацыі. "Мы сачылі за сітуацыяй з Беларускай федэрацыяй веласіпеднага спорту, якая перарасла ў міжнародную дыскусію, і сёння ў час пасяджэння праўлення мы прынялі рашэнне адмяніць мерапрыемства ў Мінску. Я хацеў бы падзякаваць Беларускай федэрацыі веласіпеднага спорту, яе прэзідэнту і члену праўлення Наталлі Цылінскай, якая з велізарным энтузіязмам дапамагала падрыхтаваць мерапрыемства, а таксама за важныя ініцыятывы, запланаваныя для развіцця веласіпеднага спорту ў Беларусі, з праграмай дадатковых мерапрыемстваў у час чэмпіянату Еўропы", - пракаменціраваў рашэнне прэзідэнт UEC Энрыка Дэла Каса.

Паведамляецца таксама, UEC працуе ўжо над пошукам альтэрнатыўнага рашэння, якое дазволіць гоншчыкам з 50 нацыянальных федэрацый удзельнічаць у кантынентальных спаборніцтвах гэтага сезона.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі