Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
17 сакавіка 2020, 19:28

Чэмпіянат Еўропы па футболе перанесены на 2021 год

17 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чэмпіянат Еўропы па футболе 2020 года перанесены на 2021 год у сувязі з распаўсюджваннем каранавіруса. Такое рашэнне прынята сёння Саюзам еўрапейскіх футбольных асацыяцый (УЕФА). Інфармацыя аб гэтым размешчана ў твітар-акаўнце Футбольнага саюза Нарвегіі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Плануецца, што кантынентальнае першынство пройдзе з 11 чэрвеня па 11 ліпеня 2021 года.

Зборная Беларусі 26 сакавіка бягучага года павінна была згуляць у Тбілісі з камандай Грузіі ў паўфінале Лігі нацый. Пераможца гэтага матчу 31 сакавіка сустрэўся б з пераможцам гульні Паўночная Македонія - Косава ў вырашальным паядынку за пуцёўку ў фінальную стадыю Еўра-2020.

16-ы чэмпіянат Еўропы павінен быў прайсці з 12 чэрвеня па 12 ліпеня на стадыёнах 12 гарадоў розных краін Старога Свету - Рыма, Глазга, Більбаа, Будапешта, Дубліна, Капенгагена, Мюнхена, Амстэрдама, Бухарэста, Санкт-Пецярбурга, Баку і Лондана.

Раней УЕФА адмяніў матчы плэй-оф Лігі чэмпіёнаў і Лігі Еўропы, запланаваныя на перыяд з 17 па 19 сакавіка. У Лізе чэмпіёнаў цяпер вядомы чатыры з васьмі чвэрцьфіналістаў: французскі "Пары Сен-Жэрмен, італьянская "Аталанта" з Бергама, іспанскі "Атлетыка" з Мадрыда і нямецкі "Лейпцыг".

Міжнародная федэрацыя футбола (ФІФА) перанесла на май і чэрвень сустрэчы зборных у адборачным раўндзе чэмпіянату свету 2022 года ў зоне Азіяцкай канфедэрацыі футбола, а таксама адклала старт кваліфікацыі ў Паўднёвай Амерыцы. Таксама ФІФА рэкамендавала перанесці міжнародныя матчы, запланаваныя на сакавік і красавік.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі