Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
23 студзеня 2019, 19:18

Чэмпіянат Еўропы па фігурным катанні афіцыйна адкрыўся ў Мінску

23 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінску прайшла афіцыйная цырымонія адкрыцця 111-га чэмпіянату Еўропы па фігурным катанні, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На цырымоніі адкрыцця прысутнічалі віцэ-прэзідэнт Міжнароднага саюза канькабежцаў (ISU) Аляксандр Лакернік, міністр спорту і турызму Беларусі Сяргей Кавальчук, старшыня Мінгарвыканкама Анатоль Сівак.

"Для нашай краіны правядзенне такіх прэстыжных спаборніцтваў - вялікі гонар, - падкрэсліў Сяргей Кавальчук. - Мы пастараліся зрабіць усё, каб чэмпіянат Еўропы прайшоў на высокім арганізацыйным узроўні і ўсе чаканні трэнераў, спартсменаў і балельшчыкаў апраўдаліся. Спадзяюся, "Мінск-Арэна" стане месцам, дзе адкрыюцца новыя таленты".

За медалі кантынентальнага форуму на лёдзе "Мінск-Арэны" паспаборнічаюць больш за 100 фігурыстаў. Чэмпіянат Еўропы стартаваў сёння кароткай праграмай у жанчын. Выступяць сёння з кароткай праграмай і спартыўныя пары.

Беларусь на ЧЕ прадставяць танцавальная пара Ганна Кублікава і Юрый Гуліцкі, а таксама Якаў Зянько ў мужчынскім адзіночным катанні.

Завершацца спаборніцтвы 26 студзеня, а 27-га пройдзе гала-паказ з удзелам пераможцаў і прызёраў кантынентальнага форуму.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі