Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
29 ліпеня 2020, 13:01

Чэмпіянат Беларусі па веславанні на байдарках і каноэ стартаваў у Заслаўі

29 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На чэмпіянаце Беларусі па веславанні на байдарках і каноэ, які стартаваў на базе РЦАП па вяслярных відах спорту ў Заслаўі, сёння знойдуць сваіх уладальнікаў узнагароды ў чатырох відах праграмы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У спаборніцтвах, якія завершацца 2 жніўня, чакаецца ўдзел лідараў нацыянальнай каманды па гэтым відзе спорту, у тым ліку двухразовых бронзавых прызёраў Алімпійскіх гульняў, мультымедылістак II Еўрапейскіх гульняў у гонках байдарак Марыны Літвінчук і Вольгі Худзенка, алімпійскага чэмпіёна Рамана Петрушэнкі, пераможцы і прызёра чэмпіянатаў свету Алега Юрэні і іншых высакакласных спартсменаў.

З-за эпідэміялагічнай сітуацыі было прынята рашэнне праводзіць турнір без балельшчыкаў на трыбунах. Паводле задумы трэнерскага штаба нацыянальнай каманды Беларусі, старты ў Заслаўі стануць для весляроў рэпетыцыяй да Гульняў у Токіа, якія праз год пройдуць практычна ў той жа час, з 23 ліпеня па 8 жніўня. У алімпійскай рэгаце майстроў веславання на байдарках і каноэ ў Токіа будуць разыграны 16 камплектаў узнагарод.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі