Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
21 красавіка 2020, 16:41

Чэмпіянат Беларусі па валейболе завершаны без вызначэння пераможцаў

21 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На пасяджэнні Выканаўчага камітэта Беларускай федэрацыі валейбола было прынята рашэнне аб датэрміновым спыненні чэмпіянату Беларусі сярод мужчынскіх і жаночых каманд, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА са спасылкай на афіцыйны акаўнт БФВ у сацсетках.

Такое рашэнне прынята пасля кансультацыі з міністрам спорту і турызму Сяргеем Кавальчуком у мэтах процідзеяння распаўсюджванню каранавіруса.

Спаборніцтвы завершацца без вызначэння пераможцаў і прызёраў у бягучым сезоне. Пытанне аб тым, якія каманды і ў якіх еўракубкавых турнірах будуць прадстаўляць Беларусь, будзе вырашана пазней, сумесна з Еўрапейскай канфедэрацыяй валейбола.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі