Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
10 красавіка 2020, 19:44

Чэмпіянат Беларусі па плаванні перанесены на нявызначаны тэрмін

10 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чэмпіянат Беларусі па плаванні перанесены на нявызначаны тэрмін, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Беларускай федэрацыі плавання.

Спаборніцтвы павінны былі прайсці 21-25 красавіка ў Брэсце пры закрытых трыбунах. Але з-за сітуацыі з каранавірусам перанесены на нявызначаны тэрмін. Раней таксама БФП адклала на нявызначаны тэрмін першынство Беларусі сярод юніёраў. Першапачаткова спаборніцтвы планаваліся з 31 сакавіка па 4 красавіка.

Пра даты турніраў будзе паведамлена пазней.

Найбольшыя чаканні на медалі на галоўным старце чатырохгоддзя ў трэнерскага штаба зборнай Беларусі па плаванні звязаны з камбінаванай і змешанай эстафетай. Асаблівыя надзеі ўскладаюцца на Ілью Шымановіча і Настассю Шкурдай.

Як паведамлялася, Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) аб'явіў пра новы тэрмін заканчэння кваліфікацыйнага перыяду да Алімпійскіх гульняў 2021 года ў Токіа. Перыяд адбору на Гульні завершыцца 29 чэрвеня 2021 года. Адзначаецца, што міжнародныя спартыўныя федэрацыі маюць права вызначаць уласныя тэрміны заканчэння кваліфікацыі, але яны не могуць завяршыцца пазней за ўстаноўленую МАК дату.

Цяпер 72 беларускія атлеты, якія прадстаўляюць 15 відаў спорту, выканалі кваліфікацыйныя патрабаванні і нарматывы, што даюць права выступіць на Алімпіядзе ў Токіа. Пакуль адборачныя турніры да Гульняў прыпынены ў сувязі з распаўсюджваннем COVID-19, а пасля іх аднаўлення беларусы маюць намер заваяваць яшчэ некалькі дзясяткаў алімпійскіх квот.

ХХХII летнія Алімпійскія гульні ў японскай сталіцы пройдуць з 23 ліпеня па 8 жніўня 2021 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі