Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
06 красавіка 2020, 19:24

Чэмпіянат Беларусі па міні-футболе прыпынены

6 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чэмпіянат Беларусі па міні-футболе прыпынены да 25 красавіка. Такое рашэнне было прынята сёння на пасяджэнні выканкама Беларускай асацыяцыі міні-футбола (БАМФ), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Раней планавалася, што матчы першага раўнда плэй-оф нацыянальнага першынства адбудуцца 11 красавіка, цяпер яны адкладзены.

У панядзелак, 20 красавіка, выканкам БАМФ зноў прааналізуе санітарна-эпідэміялагічную сітуацыю ў краіне і рэкамендацыі Міністэрства аховы здароўя і прыме рашэнне аб аднаўленні або далейшым прыпыненні чэмпіянату.

Пераможцам першага этапу чэмпіянату Беларусі па міні-футболе стаў гомельскі БЧ. Разам з ім прамыя пуцёўкі ў чвэрцьфінал заваявалі аршанскі "Вітэн", мінская "Сталіца" і гомельскі ВРЗ.

Астатнія ўдзельнікі 1/4 фіналу вызначацца пасля паядынкаў першага раўнда плэй-оф. У ім згуляюць "Дарожнік" (Мінск), "Шчучын", "Барысаў-900", "Дынама-БНТУ" (Мінск), ФК "Мінск", "Ахова-Дынама" (Мінск), ЦКК (Светлагорск), "УУС-Дынама" (Гродна).

Пасля першага этапу спіс лепшых бамбардзіраў узначальвае Андрэй Скварчэўскі ("Дарожнік"), на рахунку якога 24 галы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі