Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
04 чэрвеня 2020, 14:39

Чэмпіянат Беларусі па лёгкай атлетыцы стане яркай падзеяй летняга сезона - Дзевятоўскі

4 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чэмпіянат Беларусі па лёгкай атлетыцы стане яркай падзеяй летняга сезона. Такое меркаванне выказаў журналістам сёння ў час прэс-канферэнцыі старшыня Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі Вадзім Дзевятоўскі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы плануем правесці чэмпіянат Беларусі ў перыяд з 31 ліпеня па 2 жніўня на стадыёне "Дынама". Спаборніцтвы пройдуць у фармаце класічнай лёгкай атлетыкі. Ужо сёння паступаюць званкі, каб спартсмены з іншых краін маглі да нас далучыцца. Пакуль мы прапрацоўваем гэту магчымасць, - сказаў Вадзім Дзевятоўскі. - Нам наўрад ці ўдасца перадаць атмасферу Алімпійскіх гульняў, але мы хочам для спартсменаў і гледачоў зрабіць шоу. Думаю, чэмпіянат краіны стане яркай падзеяй летняга сезона". Паводле яго слоў, акрамя спаборніцтваў для балельшчыкаў плануецца цікавая забаўляльная праграма.

Кіраўнік БФЛА адзначыў, што чэмпіянат Беларусі дасць неабходны спаборніцкі вопыт спартсменам і магчымасць выказаць свае эмоцыі на стадыёне. Спаборніцтвы стануць добрай магчымасцю паглядзець, у якой форме знаходзяцца беларускія атлеты.

На прэс-канферэнцыі быў прадстаўлены талісман Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі - дамавік Бафік.

Цяпер 74 беларускія атлеты, якія прадстаўляюць 16 відаў спорту, выканалі кваліфікацыйныя патрабаванні і нарматывы, якія даюць права выступіць на Алімпіядзе ў Токіа. Адборачныя турніры да Гульняў прыпынены ў сувязі з распаўсюджваннем COVID-19, пасля іх аднаўлення беларусы маюць намер заваяваць яшчэ некалькі дзясяткаў алімпійскіх квот.

ХХХII летнія Алімпійскія гульні ў японскай сталіцы пройдуць з 23 ліпеня па 8 жніўня 2021 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі