Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
03 студзеня 2023, 19:22

Чэмпіянат Беларусі па канькабежным спорце пройдзе 7-8 студзеня на "Мінск-Арэне"

3 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. 7-8 студзеня на канькабежным стадыёне "Мінск-Арэны" пройдзе адкрыты чэмпіянат Беларусі па спрынтарскім мнагабор'і сярод мужчын і жанчын, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства спорту і турызму.

За званне чэмпіёнаў краіны будуць спаборнічаць вядучыя канькабежцы Беларусі, удзельнікі зімовых Алімпійскіх гульняў у Пекіне, чэмпіянатаў Еўропы і свету.

У час спаборніцтваў будуць арганізаваны сеансы масавага катання, работа фан-зоны з рознымі актывацыямі, аквагрымам, фудкортам з кухнямі народаў свету, святочнай фотазонай.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі