15 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У сталічным Палацы спорту прайшоў чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па грэка-рымскай барацьбе 2025 года, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Удзельнікі галоўнага ўнутранага старту сезона разыгралі медалі ў дзесяці вагавых катэгорыях. Больш за ўсё залатых узнагарод (5) заваявалі прадстаўнікі грэка-рымскага стылю з Мінскай вобласці. Чэмпіёнамі краіны сталі Аляксандр Лявончык (да 72 кг), Ілья Валеўскі (да 77 кг), Ігар Ярашэвіч (да 87 кг), Павел Глінчук (да 130 кг) і Кірыл Маскевіч (да 97 кг), які ў фінале перамог чэмпіёна свету сярод юніёраў і ўдзельніка Алімпійскіх гульняў у Парыжы Абубакара Хаслаханава.

Тры вікторыі ў актыве "класікаў" з Гомельскай вобласці - на вышэйшую прыступку п'едэстала падняліся Дзмітрый Кастаронак (да 60 кг), Глеб Макаранка (да 67 кг) і Ілья Біцееў (да 82 кг). Таксама пераможцамі нацыянальнага першынства сталі Яраслаў Кардаш (да 63 кг) і Аляксандр Гур'еў (да 55 кг) з Гродзенскай вобласці. 15 студзеня ў Палацы спорту адбудзецца чэмпіянат Беларусі па вольнай барацьбе.-0-
Фота Сяргея Шэлега