Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
16 лютага 2022, 14:51

Чэмпіёны Беларусі футбалісты "Шахцёра" адкрыюць новае першынство гасцявым матчам з брэсцкім "Дынама"

16 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У мінскай гарадской ратушы сёння адбылася жараб'ёўка стартавых тураў 32-га чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд вышэйшай лігі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Чэмпіёны Беларусі футбалісты салігорскага "Шахцёра" ў стартавым паядынку новага першынства згуляюць у гасцях з брэсцкім "Дынама". Уладальнік серабра барысаўскі БАТЭ сустрэнецца ў Мазыры з мясцовай "Славіяй", а бронзавы прызёр сталічнае "Дынама" будзе сапернічаць з землякамі з "Мінска". Дэбютант элітнага дывізіёна дзяржынскі "Арсенал" прыме на адным з мінскіх стадыёнаў футбалістаў "Гомеля". Таксама ў першым туры адбудуцца яшчэ чатыры сустрэчы: "Іслач" (Мінскі раён) - "Слуцк", "Нёман" (Гродна) - "Тарпеда-БелАЗ" (Жодзіна), "Энергетык-БДУ" (Мінск) - "Віцебск", "Белшына" (Бабруйск) - "Рух" (Брэст). Гульні стартавага тура пройдуць 18-20 сакавіка.

Сустрэчы 2-га тура намечана правесці 1-3 красавіка: БАТЭ - "Белшына", "Шахцёр" - "Рух", "Гомель" - "Славія", "Дынама" (Мінск) - "Арсенал", "Віцебск" - "Мінск", "Тарпеда-БелАЗ" - "Энергетык-БДУ", "Слуцк" - "Нёман", "Дынама" (Брэст) - "Іслач".

16 каманд вышэйшай лігі правядуць традыцыйны двухкругавы турнір з матчамі дома і ў гасцях. Сустрэчы заключнага, 30-га тура павінны адбыцца 19 лістапада. Па выніках чэмпіянату каманды, якія зоймуць 15-е і 16-е месцы, пакінуць элітны дывізіён, уступіўшы месцы двум лепшым прадстаўнікам 1-й лігі. Клуб, які фінішуе 14-м, правядзе пераходныя сустрэчы з трэцяй камандай 1-й лігі нацыянальнага першынства.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі